Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лістападзе склала Br1476,3
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў лістападзе склала Br1476,3, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У кастрычніку сярэдняя заработная плата работнікаў складала Br1478,9, у верасні - Br1442,7. Трэба ўлічваць, што даныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку (13 працэнтаў) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны (1 працэнт з зарплат работнікаў).
У разрэзе рэгіёнаў лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у лістападзе была Br2070,7 (тэмп росту рэальнай зарплаты да лістапада мінулага года - 101,4 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1457,9 (101,7 працэнта), Гомельскай - Br1324,3 (105 працэнтаў), Гродзенскай - Br1281,1 (102,9 працэнта), Брэсцкай - Br1290,8 (104,6 працэнта), Віцебскай - Br1239,8 (104,1 працэнта) і Магілёўскай - Br1187,8 (101,1 працэнта).
У цэлым па краіне рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені - лістападзе ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года ўзрасла на 4,6 працэнта.
Больш за ўсё атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5736,7), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br4290,6), дзейнасць пасажырскага (Br3153,5) і грузавога паветранага транспарту (Br2402,2), горназдабыўная прамысловасць (Br2724), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2263,8), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2206,2), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br2228,3), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br2218), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (Br2210,4).
Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br708,8), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br834,1), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br835,9), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br815,3).