Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24 лютага 2023

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 11 працэнтаў гадавых з 1 сакавіка

 

З 1 сакавіка 2023 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 11,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых. Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

Таксама стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 12,5 працэнта да 12 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 10,5 працэнта да 10 працэнтаў гадавых.

"Інфляцыйныя працэсы, як і чакалася, прадаўжаюць запавольвацца. Гадавая інфляцыя ў студзені 2023 года знізілася да 12 працэнтаў з 12,8 працэнта ў снежні 2022 года. Трэндавая інфляцыя ўпала да 9,2 працэнта з 10,2 працэнта адпаведна. Тэмпы прыросту спажывецкіх цэн у апошнія месяцы складваюцца на нізкіх узроўнях. Гэта садзейнічае далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца І квартала 2023 года", - расказалі ў банку.

Акрамя таго, паведамляецца, што ў студзені 2023 года захаваўся прыток рублёвых сродкаў насельніцтва ў банкі. Разам з тым ашчадны працэс застаецца стрыманым. Адначасова адзначаецца паскораны рост ліквіднага складніка грашовай масы, што можа паўплываць на дынаміку запаволення інфляцыі.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Да спіса навін