Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 красавіка 2024

У Беларусі пачалася сяўба кукурузы

У Беларусі пачалася сяўба кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 546,5 тыс. га - гэта 23,6 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 435,1 тыс. га, што складае 73 працэнты да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 2,96 тыс. га, што складае 7,16 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - 22,6 тыс. га (21,9 працэнта). Сяўба кукурузы стартавала ў Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцях. Яе пасеялі ў цэлым на плошчы 3,3 тыс. га, што складае 0,3 працэнта ад плана.

Аднагадовыя травы пасеяны на 56,2 тыс. га плошчаў (27,8 працэнта ад плана). Пасеяна лёну на 11,68 тыс. га (23,6 працэнта ад плана). Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 732,7 тыс. га (31,7 працэнта да плана).

БелТА

Да спіса навін