У Беларусі пашыраны магчымасці экспартнага фінансавання
У Беларусі пашыраюцца магчымасці экспартнага фінансавання. Гэта прадугледжана пастановай, падпісанай 15 чэрвеня прэм'ер-міністрам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Дакумент прадугледжвае магчымасць экспартнага крэдытавання рэзідэнтаў Беларусі для вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) на экспарт праз упаўнаважаныя арганізацыі або кіруючыя кампаніі холдынгаў. Таксама ўзаконена магчымасць экспартнага крэдытавання не толькі вытворцаў, але і спецэкспарцёраў і кіруючых кампаній холдынгаў для рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) на экспарт.
Устанаўліваюцца плаваючыя працэнтныя стаўкі (замест фіксаваных) па экспартных крэдытах і факторынгу ў беларускіх і расійскіх рублях. Як мяркуецца, гэта дасць магчымасць улічыць змяненне ўмоў фандавання (працэнтных ставак) па рэсурсах, якія прыцягваюцца Банкам развіцця і банкамі.
Акрамя таго, прадастаўлена права фінансавання банкамі і Банкам развіцця рэзідэнтаў пад уступку грашовага патрабавання (факторынг) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў у беларускіх рублях (цяпер толькі замежная валюта і расійскія рублі).