Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
25 ліпеня 2022

У Беларусі пасяўныя плошчы рапсу перавысілі 400 тыс. га

У Беларусі пасяўныя плошчы рапсу перавысілі 400 тыс. га, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве Дзмітрый Лужынскі, паведамляе БЕЛТА.

"Рапс належыць да найбольш прыбытковых і прадукцыйных культур. І яе вырошчванне, пачынаючы ўжо з ураджайнасці 20-25 ц/га, з'яўляецца высока прыбытковай справай. Таму гаспадаркі ахвотна ідуць на вырошчванне азімага рапсу. Пасяўныя плошчы ў нас у краіне перавысілі ў цэлым па рапсе 400 тыс. га, але трэба мець на ўвазе, што больш выгадна, прыбыткова і для эканомікі, і для нашых вытворцаў вырабляць уласны рапсавы алей і на аснове яго атрымліваць прадукты харчавання, прадукты хімічнай прамысловасці, тую ж лакафарбавую прадукцыю. Ды і, уласна кажучы, алей можна выкарыстоўваць і як крыніцу для вытворчасці паліва. Таму што біядызель - гэта не што іншае, як пераўтвораны алей. Адпаведна, вырошчваючы такую культуру, мы можам сябе і палівам забяспечыць, і харчаваннем, і кормам для жывёлы, і сыравінай для хімічнай прамысловасці. Гэта значыць універсальная культура", - расказаў Дзмітрый Лужынскі.

Паводле яго слоў, любая культура, якая мае высокую ўраджайнасць, вельмі патрабавальная да глебы, клімату і асабліва да тэхналогій вырошчвання. "Калі мы хочам атрымаць добры ўраджай, то самае галоўнае тэхналогіі, якія распрацаваны вучонымі, выконваць да дробязей, і тады можна атрымаць у нашых умовах, як гэта ўжо на некаторых гаспадарках даказана, і 100 ц/га збожжавых, і 60 ц/га рапсу, і па зернебабовых да 40 ц/га можна атрымаць. Гэта значыць практычна падвоіць тыя паказчыкі, якія мае сельская гаспадарка цяпер", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара.

"Важнае значэнне мае той фактар, што нам трэба ўсё ж такі як мага хутчэй стварыць сорт або гібрыд рапсу, які добра зімаваў бы, не хварэў, быў бы ўстойлівым да шкоднікаў. І нашы вучоныя прадаўжаюць далейшае ўдасканаленне. Мы вядзём работу над стварэннем больш высокай канцэнтрацыі алею ў сартах гэтай культуры", - дадаў Дзмітрый Лужынскі.

БелТА

Да спіса навін