У Беларусі ўбралі больш за 70 працэнтаў плошчаў азімага ячменю
У Беларусі ўбралі больш за 70 працэнтаў плошчаў азімага ячменю, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 18 ліпеня, азімага ячменю ўбрана 42,8 тыс. га (71,8 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 224,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 52,5 ц/га. Азімай свірэпіцы на зерне ўбрана 6,39 тыс. га, або 53,3 працэнта ад плана.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 47,1 тыс. га, што складае 2,2 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 4,06 працэнта плошчаў ад плана (14 тыс. га), Гомельскай вобласці - 1,15 працэнта плошчаў (3,97 тыс. га), Гродзенскай - 3,72 працэнта (11,4 тыс. га), Мінскай - 3,47 працэнта (15,6 тыс. га).
Усяго па краіне намалочага 238,5 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 50,6 ц/га.
Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 465,9 тыс. га (45,6 працэнта ад плана). Нарыхтавана 517,1 тыс. т сена (54,1 працэнта ад плана), 10 млн 55,9 тыс. т сенажу (74,9 працэнта) і 268,5 тыс. т сіласу (1,41 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 145,7 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 33 працэнты ад плана.