У Беларусі ўбралі рапс з больш як 90 працэнтаў плошчаў
У Беларусі ўбралі рапс з 90,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 1 верасня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны з 2,106 млн га, што складае 96,8 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,4 працэнта плошчаў (350,8 тыс. га), у Віцебскай вобласці - 92,2 працэнта (332,1 тыс. га), Гомельскай - 98,1 працэнта (342,2 тыс. га), Гродзенскай - 96,9 працэнта (302,5 тыс. га), Мінскай - 98 працэнтаў (449,6 тыс. га), Магілёўскай - 97,3 працэнта (328,9 тыс. га).
Таксама ў Беларусі ўбралі проса з 4,08 тыс. га, або 34,5 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 9,96 тыс. т з ураджайнасцю 24,4 ц/га. Грэчка ўбрана з 6,26 тыс. га (18,1 працэнта), намалочана 8,55 тыс. т пры ўраджайнасці 13,7 ц/га.
У краіне ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалацілі 8,045 млн т збожжа.
Рапс убралі з 327 тыс. га, што складае 90,4 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 848,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 44,3 тыс. т.
Аб'ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.