Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 ліпеня 2020

У Беларусі з 1 жніўня вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

У Беларусі з 1 жніўня вырасце памер дзяржаўных дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне за папярэдні квартал, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў II квартале бягучага года склала Br1222,4 і павялічылася ў параўнанні з IV кварталам 2019 года на 5,5 працэнта. Адпаведна, на столькі ж працэнтаў вырас і памер дапамогі.

Так, памер штомесячнай дапамогі на першае дзіця павялічваецца з Br405,48 да Br427,84, на другое і наступных - з Br463,4 да Br488,96, на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў - з Br521,33 да Br550,08.

Гэтыя памеры дапамог будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2021 года ўключна. Памеры гэтых выплат пералічваюцца двойчы ў год - з 1 лютага і з 1 жніўня.

Дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, складаюць: на першае дзіця - 35 працэнтаў ад сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал; на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў; на дзіця-інваліда, незалежна ад чарговасці яго нараджэння, - 45 працэнтаў.

Да спіса навін