Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
30 лістапада 2020

У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма да 2023 года

У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма на 2021-2023 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 25 лістапада 2020 года нумар 674/22, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту, развіцця канкурэнцыі і зніжэння інфляцыйных чаканняў. У структуру праграмы ўвайшлі 65 мерапрыемстваў па некалькіх напрамках. У іх ліку грашова-крэдытная, цэнавая і камунікацыйная палітыка, структурныя меры па зніжэнні інфляцыі ў галінах эканомікі, зніжэнне сезоннай валацільнасці цэн, процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і развіццё канкурэнцыі.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму штоквартальна да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, будзе неабходна прадстаўляць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даныя аб рэалізацыі праграмы. Савет Міністраў будуць інфармаваць штоквартальна да 25-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам.

Да спіса навін