19 кастрычніка 2022
У Беларусі завяршаецца ўборка лёну
У Беларусі завяршаецца ўборка лёну, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Уборка лёну ў краіне выйшла на фінішную прамую. Усе вобласці, за выключэннем Віцебскай, завяршылі гэту работу. У паўночным рэгіёне засталося падняць толькі менш за 600 га", - адзначылі ў ведамстве.
Усяго нарыхтавана 145 тыс. т ільнотрасты, што на 24 тыс. больш у параўнанні з мінулым годам. Лепшая і якасць сыравіны. Сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты - 1,00 супраць 0,87 у 2021 годзе.