У гаспадарках Беларусі ўбралі бульбу амаль з 80 працэнтаў плошчаў
У гаспадарках Беларусі ўбралі бульбу з 79,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На раніцу 14 кастрычніка збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,227 млн га, што складае 91,3 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 94,1 працэнта плошчаў (375,5 тыс. га), Віцебскай - 98,5 працэнта (352,8 тыс. га), Гомельскай - 90,7 працэнта (362,9 тыс. га), Гродзенскай - 90,8 працэнта (322 тыс. га), Мінскай - 87,7 працэнта (472,2 тыс. га), Магілёўскай - 87,7 працэнта (342 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,438 млн т збожжа.
Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 59,6 тыс. га (21,9 працэнта), намалацілі 428 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 71,9 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 46,9 тыс. га, што складае 50,2 працэнта да плана. Бульбу ўбралі з 20,7 тыс. га плошчаў, або 79,5 працэнта ад запланаванага. Іншая агародніна ўбрана з 3,94 тыс. га плошчаў - гэта 58,6 працэнта ад плана.
Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 701,7 тыс. га, або 73,2 працэнта ад запланаванай плошчы.
Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1,37 млн га, што складае 89,4 працэнта ад плана.