Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 ліпеня 2023

Віцэ-прэм'ер: ураджай цукровых буракоў чакаецца вышэйшы за мінулагодні


У Беларусі плануюць сабраць ураджай цукровых буракоў вышэйшы за мінулагодні. Аб гэтым у час наведвання ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны завод" заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напярэдадні кампаніі па ўборцы і перапрацоўцы цукровых буракоў на базе ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны завод" праходзіць рэспубліканскі семінар. На бягучы момант фарміруецца даволі нядрэнны ўраджай цукровых буракоў. Спадзяёмся сабраць ураджай салодкіх караняплодаў вышэйшы за мінулагодні", - сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, тэхнічная гатоўнасць створаных на базе цукровых камбінатаў атрадаў таксама высокая. "Улічваючы, што ў гэтым годзе мы пашырылі пасевы цукровых буракоў больш як на 8 тыс. га, прадпрыемствам трэба будзе раней пачаць работу - прыкладна ў першых чыслах верасня. Максімальныя агратэхнічныя тэрміны па ўборцы караняплодаў разлічаны да 7 лістапада", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Цукроваперапрацоўчая галіна за апошнія гады значна мадэрнізавана і перааснашчана. Калі ў 2000 годзе Беларусь атрымлівала 185 тыс. т цукру, то сёння гэта лічба вырасла да 639 тыс. т. Гэтыя аб'ёмы даюць магчымасць цалкам забяспечыць патрэбнасці харчовай і кандытарскай прамысловасці Беларусі, а таксама насельніцтва ў цукры.

У суткі па Беларусі цяпер можна перапрацоўваць каля 39,5 тыс. т цукровых буракоў. "За гэтыя гады мы павялічылі прадукцыйнасць на 26 тыс. т. У выніку нам давялося дадаткова загрузіць магутнасці цукровых буракоў і павялічыць аб'ёмы вытворчасці да 5 млн т - у 3,8 раза", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Да спіса навін