19 ліпеня 2021
ВУП Беларусі ў I паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта
ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br78,9 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,3 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2020 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 115,7 працэнта.