18 жніўня 2021
ВУП Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 3,3 працэнта
ВУП Беларусі ў студзені - ліпені 2021 года вырас на 3,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br95,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 103,3 працэнта да ўзроўню студзеня - ліпеня 2020 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 116 працэнтаў.