Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
16 верасня 2021

Зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі да 2025

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 верасня падпісаў указ нумар 348, якім зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Яна сфарміравана з улікам вопыту рэалізацыі аналагічнай дзяржпраграмы ў 2016-2020 гадах. У выніку яе выканання ўведзены ў эксплуатацыю 74 новыя вытворчасці, аб'ём выпуску інавацыйнай прадукцыі склаў амаль Br6 млрд, удзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый прамысловасці - больш за 26 працэнтаў, аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі - $14,2 млрд.

Пры рэалізацыі новай дзяржпраграмы арганізацыі ўсіх форм уласнасці будуць выконваць інавацыйныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, адпаведныя прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады. Гэта дасць магчымасць паспяхова развіваць уласны навукова-тэхналагічны патэнцыял, прасоўваць айчынныя тэхналогіі на сусветны рынак і выкарыстоўваць перадавыя замежныя тэхналогіі.

Пералік праектаў праграмы па стварэнні новых вытворчасцей зацвярджаецца Саветам Міністраў і будзе штогод дапаўняцца. Гэтыя праекты прызнаюцца інвестыцыйнымі, прадугледжана дзяржаўная падтрымка іх рэалізацыі шляхам падатковага і мытнага стымулявання.

Гэтыя новаўвядзенні дадуць магчымасць значна скараціць тэрміны зацвярджэння праектаў і выдзялення фінансавых сродкаў, прыцягваць да ўдзелу ў праграме інавацыйныя прадпрыемствы і інвестараў.

У выніку выканання праграмы да 2025 года плануецца стварэнне амаль 100 высокадаходных экспартна арыентаваных вытворчасцей, павелічэнне ўдзельнай вагі інавацыйна актыўных арганізацый апрацоўчай прамысловасці да 30,5 працэнта, аб'ёму экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі да $18,3 млрд.

БелТА

Да спіса навін