Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 кастрычніка 2020

Зменены ўмовы ўдзелу ў дзяржсістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 382 "Аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Сутнасць такой сістэмы заключаецца ў магчымасці грамадзян накопліваць ва ўкладах (на спецыяльных рахунках банкаў) свае зберажэнні для атрымання ў далейшым сродкаў, якіх не хапае для паляпшэння жыллёвых умоў, у выглядзе мэтавых крэдытаў пад працэнты ніжэйшыя за рыначныя.

Указам устаноўлены роўныя правы ўсіх катэгорый грамадзян для ўдзелу ў ЖБЗ і магчымасць удзелу ў гэтай сістэме ўсіх банкаў краіны. Дакументам прадугледжана, што ўсім удзельнікам ЖБЗ будзе налічвацца прэмія дзяржавы, якая вызваляецца ад падаходнага падатку. Гэтым падаткам таксама не будуць абкладацца даходы ў выглядзе працэнтаў, атрыманыя фізічнымі асобамі па банкаўскіх укладах ЖБЗ.

Мінімальна неабходная сума накапленняў для атрымання крэдыту ў сістэме ЖБЗ вызначана ў памеры не менш як 30 працэнтаў ад дагаворнай сумы.

Таксама ўказам устаноўлена, што працэнты за карыстанне жыллёвым крэдытам не могуць перавышаць працэнты па ўкладзе ЖБЗ больш як на 3 працэнтныя пункты.

У мэтах абароны інтарэсаў грамадзян банкі, якія ўдзельнічаюць у сістэме ЖБЗ, будуць узгадняць з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва лакальныя прававыя акты па ажыццяўленні дзейнасці, звязанай з ЖБЗ.

Да спіса навін