Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района

Новости района

27 февраля 2012
Зло існавала столькі, колькі існуе чалавецтва. На жаль, жыў курылка і сёння, а таму нармальныя людзі і шукаюць варыянты, каб пазбавіць грамадства ад правапарушэнняў ды злачынстваў. Аб гэтым і ішла днямі зацікаўленая размова на пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаліся пытанні “Аб рабоце аддзела ўнутраных спраў па падборы, расстаноўцы кадраў, павышэнні іх прафесійнага майстэрства і адказнасці за даручаны ўчастак працы” і “Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна за 2011 год”. Сёння ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах сістэмы МУС РБ вучыцца 14, прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі 25 супрацоўнікаў. Пастаянная ўвага надаецца перспектыўным кадрам, рэзерву. Удасканальваецца сістэма заахвочвання супрацоўнікаў. Штогод праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства сярод участковых інспектараў міліцыі, дзейнічае сістэма настаўніцтва. У 2010-2011 гадах для супрацоўнікаў аддзела выдзелены 3 дамы ў сельскай мясцовасці, 5 чалавек атрымалі месцы ў інтэрнатах і г.д. ...