Новости района
25 января 2012
Тое, што Асіповіччыну перыядычна наведваюць чыноўнікі самага высокага рангу, — факт бясспрэчны, і прыклад таго, як трэба рацыянальна працаваць у рэгіёне, ужо шмат гадоў паказвае Вадзім Папоў .
Наш раён для гэтага чалавека ўжо даўно не пусты гук: і ў савецкія часіны шмат чаго зрабіў для яго развіцця, узначальваючы гаркам партыі, і потым яшчэ не адно скліканне прадстаўляў выбар-шчыкаў нашай акругі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сёння ён узначальвае Пастаянную камісію Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансах і, прыняўшы 18 студзеня актыўны ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, у чарговы раз не абмежаваўся ўзгаданым “мерапрыемствам”. Пастаянна знаходзячыся ў напружаным рабочым рытме, Вадзім Аляксандравіч ужо прывык дакладна планаваць свой час, каб не транжырыць яго попусту, а расходаваць іменна з карысцю для ўсіх. Сам, напрыклад, пры сустрэчах з людзьмі стараецца як мага больш “падсілкавацца” інфармацыяй па цікавячых пытаннях і вызначыцца з пэўнымі момантамі, якія можа дапамагчы станоўча вырашыць у сталіцы; суразмоўцам — падказвае лепшае рашэнне той ці іншай праблемы, дае “наводку”, адрасы перадавога вопыту і г.д. ...
25 января 2012
Магазін “Пціч” ААТ “Гандаль” пасля нядаўна праведзенай мадэрнізацыі стаў прасторным, прыгожым, з сучаснымі стэлажамі і вітрынамі, правільнай выкладкай тавараў і другімі зручнасцямі. І, як паведаміла яго загадчык Ларыса Пілік, калектыву таксама стала камфортна і зручна працаваць. — З моманту адкрыцця абноўленага магазіна не прайшло яшчэ і месяца, — працягвае яна, — аднак з упэўненасцю можам сказаць, што затраты, якія пайшлі на рэканструкцыю, набыццё новага гандлёвага абсталявання — на яго, дарэчы, было выдаткавана каля паўтара мільярда рублёў — у хуткім часе апраўдаюць сябе. ...