Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21 февраля 2012

35-я ў рэспубліцы

Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання падведзены рэспубліканскія вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 2011 год. Асіповіччына займае 35-ю пазіцыю са 118. Калі ўлічыць, што мінулы год для нашых жывёлаводаў пачаўся з рэзкага зніжэння аж на 38 месца, то канчатковы рэйтынг 2011-га можна лічыць станоўчым.
Сярэднегадавы ўдой малака ад каровы ў раёне склаў 4.761 кілаграм, валавая вытворчасць малака — 33.346 тон. Найбольш прывабныя лічбы — 104,3% — стаяць у графе “вытворчасць жывёлы і птушкі”. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме адпавядалі 622 грамам — на 39 менш узроўню 2010 года. Свінні ў нашых гаспадарках прыбаўлялі па 419 грамаў — на 20 больш, чым у папярэднім аналагічным перыядзе.