Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11 февраля 2016

Адкрытае першынство краіны па Muay Thai-2016 прайшло Ў Асіповічах

Мінулыя выхадныя сталі сапраўдным спартыўным святам для ўсіх аматараў тайландскага боксу. Ў асіповіцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва” прайшло адкрытае першынство краіны па Muay Thai-2016.
Павітаць удзельнікаў і пажадаць ім поспехаў у барацьбе завітаў старшыня Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайландскага боксу, намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў. 
Прыняць удзел у спаборніцтвах вырашылі больш за 230 тай-баксёраў з розных куткоў Беларусі, а таксама каманда з Санкт-Пецярбурга. Асіповічы ж прадстаўлялі 17 спартсменаў, якіх трэніруюць Сяргей Гідулян і Эдуард Міховіч. 
Першымі на татамі выйшлі менавіта асіповіцкія спартсмены — Іван Турбецкі і Мікіта Цвірко, якія змагаліся паміж сабой. 
Асіпаўчане ўвогуле пастараліся на славу: бронзавыя медалі заваявалі Ангеліна Якубоўская, Ягор Кандоба, Цімур Лазутка і Мікіта Цвірко (узрост — 8-9 гадоў), “срэбра” — Назар Сакалоў, Яраслаў Трухановіч (8-9), Уладзіслаў Дзінгалёў, Ягор Аўсянікаў і Данііл Волкаў (10-11).  І, нарэшце, чэмпіёнамі сталі Павел Альшанік, Цімафей Абрамчык, Максім Валадковіч (8-9) і Ян Абрамчык (14-15).
Дарэчы, тайскі бокс уключаны ў праграму Алімпіяды-2016 у Бразіліі. Пакуль — толькі ў выглядзе  паказальных  выступленняў спартсменаў. 

"Асіповіцкі край"