31 декабря 2015
Акцыя "Нашы дзеці" ў Асіповіцкім раёне
Спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату наведалі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Мікалай Калтуноў і адміністрацыя дахавага завода "ТэхнаНIКОЛЬ", якія ўручылі выхаванцам салодкія падарункі.
Пабывалі ў дзяцей і намеснік Генеральнага пракурора рэспублікі Аляксандр Лашын, начальнік аддзела па нагляду за выкананнем законаў аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Дар’я Лебедзева, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартамента аховы МУС Алег Выдрын, намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга,
прадстаўнікі кампаніі "Данон" і кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду "Крыніца дабрыні" Iрына Тапузідзіс. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі гаджэты, цацкі, ласункі і шмат прыемных уражанняў.
У раённым Цэнтры культуры адбылося свята ёлкі з удзелам дзяцей, якія паказваюць высокія вынікі ў вучэбнай, творчай і спартыўнай дзейнасці, а таксама тых, хто выхоўваецца ў мнагадзетных і няпоўных сем’ях.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзявойна пажадаў школьнікам яшчэ больш важкіх дасягненняў, творчых узлётаў, здароўя і дабрабыту.
Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі вясёлымі персанажамі рабяты здзейснілі падарожжа ў навагоднюю казку, пазнаёміліся з ажыўшымі Эмоцыямі і ў чарговы раз сталі відавочцамі перамогі Дабра. Радасць навагодняй сустрэчы атрымалі 206 вучняў устаноў адукацыі, яшчэ 18 школьнікаў пабывалі на абласной ёлцы.
У гімназіі прайшло раённае свята для дзяцей-інвалідаў. Выхаванцаў райцэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання віншавалі мясцовыя вайскоўцы і прадстаўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ "ААБ Беларусбанк".
Не засталіся па-за ўвагай і дамы сямейнага тыпу. Напрыклад, прыёмных дзяцей сям’і Шамак наведаў дырэктар філіяла Дзяржстрах па Магілёўскай вобласці Анатоль Глаз.
Да рабят, што зараз пражываюць у Ясенскім сацыяльным прытулку, наведаліся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алена Круцько, кіраўніцтва лясгаса з навагоднімі падарункамі і канцэртнай праграмай.
Яшчэ раней там пабывалі госці з райаддзела Следчага камітэта.
Акцыя "Нашы дзеці" доўжыцца да 10 студзеня.