Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 октября 2012

Бульбіна да бульбіны…

Восенню вучні школ Асіповіччыны актыўна далучаюцца да акцыі раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Пяць бульбін”.
Падчас яе правядзення кожны школьнік прыносіць з дому невялікую колькасць разнастайнай гародніны, якая збіраецца ў “агульны мех”. Па завяршэнні дабрачыннай акцыі прадстаўнікі камітэта БРСМ разам са спецыялістамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва складаюць спісы адзінокіх састарэлых жыхароў, сярод якіх размяркоўваюцца бульба, цыбуля, морква, буракі і інш.
Магчыма, гэта і невялікая дапамога, аднак каштоўная не толькі ўвагай да людзей, але і ўрокам міласэрнаці для вучняў.