Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
5 ноября 2012

Быць лепшымі — ужо традыцыя

Нядаўна падведзены вынікі абласной круглагадовай турыяды вучняў і педагогаў, і наш райаддзел адукацыі зноў апынуўся ў лідарах, заняўшы ў нялёгкай канкурэнтнай барацьбе ганаровае ІІІ месца.
Работа ўдзельнікаў ацэньвалася па некалькіх пазіцыях. Падсумаваўшы набраныя балы за ўдзел у розных абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, журы вызначыла пераможцаў у намінацыях “Турыстычная работа” і “Краязнаўчая работа”. І ў апошняй асіпаўчане падняліся на другую прыступку.