Час не толькі ўпэўненых, але і прадбачлівых
Мабыць, памыляюцца тыя, хто баіцца распачынаць новую справу ў панядзелак — якраз арганізаваны старт тыдня можа даць добры плён. У гэтым і пераканаліся жыхары Асіповічаў, якія ў абедзенны перапынак 22 красавіка зазірнулі ў папулярную гандлёвую кропку “Сіці-Мол”, дзе і сталі сведкамі адкрыцця ў магазіне фірмавага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom. А не заўважыць гэтай падзеі было нельга: гірлянды са шматлікіх жоўтых шароў — суцэльны пазітыў і колер кампаніі! — стварылі святочны антураж і сведчылі, што тут адбываецца ўрачыстасць.
Рэдызайн офіса адбываўся на працягу месяца. Дарэчы, нават у час перарэканструявання функцыянаванне цэнтра не спынялася, для зручнасці кліентаў на тэрыторыі гандлёвага комплексу было арганізавана часовае рабочае месца. Асіповіцкі цэнтр продажу velcom — 48-мы ў рэспубліцы ў новым афармленні. Калі ж браць нашу вобласць, то некалькі аналагічных ёсць у Магілёве і Бабруйску. Што ж, свежыя павевы і да Асіповічаў даходзяць хутка.
"Гэта не проста новы дызайн, гэта — іншая канцэпцыя, — падзяліўся сваім меркаваннем кіраўнік службы рознічнага продажу рэгіёна “Усход” Аляксандр Хайцын, — і была яна распрацавана ў Аўстрыі. Крэатыўны падыход у афармленні памяшкання дазваляе па-іншаму арганізаваць работу. Шырокія магчымасці прадстаўляе пакупнікам адкрытая вітрына, дзе прэзентуюцца тэхнічныя навінкі. Пры жаданні можна самастойна “зрабіць прымерку” тэлефона, паглядзець, якiмi функцыямі ён аздоблены, якiя праграмы ў ім усталяваны".
У абноўленым цэнтры прадстаўлены шырокі мадэльны рад апаратаў — на любы густ і кашалёк. Увагу наведвальніка абавязкова прыцягне смартфон ZTEV790, які можна ўзяць у растэрміноўку на 18 месяцаў без першага ўзносу. Пакупнік, які ўмее аналізаваць, адразу зразумее сваю выгаду: растэрміноўка — гэта не крэдыт. Ды і хіба не зручная камбінацыя “карыстаешся сёння, а плаціш — заўтра”? Сын або дачка даўно ўжо просяць набыць планшэт? Аказваецца, для ажыццяўлення іх мары трэба толькі 399 тысяч рублёў — і Lenovo Idea Pad у вас дома. А астатнюю суму будзеце выплачваць па 129 тысяч у месяц. Па цяперашніх часах гэта, канечне, не грошы.
Адрозніваецца “сонечны” офіс і дамашняй утульнасцю. Тут не толькі можна спакойна выбраць тэхнічную навінку або проста надзейнага мабільнага памочніка, але і папоўніць баланс тэлефоннага рахунку і нават крыху падзарадзіць мабільнік, калі раптам здарылася такая неспадзяванка. Карацей, усё прадугледжана для зручнасці карыстальнікаў. I нельга сказаць, што асіпаўчане не цэняць добрых адносін кампаніі: мабільны аператар velcom у нас карыстаецца заслужанай папулярнасцю.