Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 мая 2014

Добрай вам службы, хлопцы!

Надышоў час вясновага прызыву ў войска — і ў клубе чыгуначнікаў адбыўся Дзень прызыўніка. На тэрміновую ваенную службу пойдуць больш за 80 маладых жыхароў Асіповіччыны, з якіх каля двух дзясяткаў будуць служыць у мясцовым гарнізоне.

Перад хлопцамі з пажаданнямі поспехаў, парадамі наконт будучых армейскіх будняў выступілі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iгар Петух, ваенны камісар раёна падпалкоўнік Мікалай Гоман, прадстаўнікі раённых арганізацый Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і Саюза афіцэраў старшы прапаршчык у адстаўцы Павел Грашчанка і падпалкоўнік у адстаўцы Анатоль Арцёменка, падзяліліся сваім вопытам і выказалі надзею, што служба стане сапраўднай школай жыцця для сённяшніх прызыўнікоў.

Былі і творчыя нумары, якія падрыхтавалі для будучых салдат прадстаўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Для іх спелі Анастасія Язвінская, Алеся Букач, Юльяна Вараўка, Аляксей Трыбуць, а калектыў "Эксклюзіў" выканаў некалькі энергічных танцаў.

Напрыканцы ж адбылося галоўнае, дзеля чаго ўсе і сабраліся: Мікалай Гоман разам з Анатолем Арцёменкам уручылі хлопцам павесткі для праходжання тэрміновай ваеннай службы.