Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 января 2016

Добрая традыцыя

“Прыйшлі калядкі — гаспадарам парадкі”, — гаворыць народная прыказка. А калі прасцей — прыйшло свята з яго песнямі, таямнічай варажбой, спрадвечнымі звычаямі. Калядныя дзянькі і цяпер лічацца “святымі”, калі ўсе мы павінны рабіць дабро не толькі родным і блізкім — наогул тым, хто ў гэтым мае патрэбу.
Ужо стала добрай традыцыяй для ўзорнага лялечнага тэатра “Ялінка” гарадской дзіцячай бібліятэкі наведваць у такі час аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў у вёсцы Краснае.
Сёлета яны падрыхтавалі лялечнае прадстаўленне “Казачка пра гандляра Пятра, Казу і Каляды”. Як заўсёды, артыстаў прымалі цёпла і ветліва, і яны пастараліся падарыць сталым людзям святочны настрой: ззяла калядная зорка, гучалі песні.
Хутканогая Каза прыносіла ў хату добрым людзям шчасце: каму дзетак малых, каму багацце і здароўе, каму бадзёрасць і добры настрой.
Людзі стараліся дагадзіць Казе і частавалі яе куццёй і мёдам.
Напрыканцы сустрэчы наша нястомная Козачка пажадала ўсім прысутным шчасця і дабрабыту — і хай гэта спраўдзіцца!


"Асіповіцкі край"