Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
5 сентября 2014

Дзень беларускага пісьменства

За два дзясяткі гадоў ён стаў сапраўдным нацыянальным святам, значнай
падзеяй культурнага жыцця краіны. Сёлета асноўныя ўрачыстасці пройдуць 6-7 верасня непадалёк ад сталіцы — у Заслаўі. Гэты горад па праву можна назваць адным з гістарычных цэнтраў культуры,  тут  створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік, які аб’ядноўвае і захоўвае багатую спадчыну.

Падчас святкавання Дня пісьменства заўсёды можна сустрэцца з жывым словам удзельнікамі творчага працэсу стварэння  кніг, газет і часопісаў. Сімвалічна і тое, што ён традыцыйна адзначаецца ў першы тыдзень новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальны патэнцыял нацыі, яе сёння і заўтра. Гэтае свята — даніна памяці нашым продкам, якія стваралі надзейны падмурак беларускага пісьменства.

Безумоўна, далучаецца да агульнага святкавання і Асіповіччына. Зараз ва ўсіх школах праходзіць тыдзень беларускай мовы, а гэта значыць, праводзяцца тэматычныя класныя гадзіны, рыхтуюцца насценныя і друкаваныя газеты, вучняў запрашаюць літаратурна-музычныя гасцёўні, праходзяць ранішнікі. Шэраг спецыяльных мерапрыемстваў праводзіцца і ў
бібліятэках горада і раёна: арганізаваны выставы кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, ладзяцца літаратурныя падарожжы, віктарыны, відэалекторыі і яшчэ шмат цікавага і пазнавальнага.