Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
16 мая 2014

Дзякаваць ветэранам будзем заўсёды!

Бягучая вясна на Асіповіччыне адметна замяшчэннем праваднога радыёвяшчання на ўльтракаротка- хвалевае. Для таго, каб дапамагчы ветэранам Вялікай Айчыннай вайны скарыстацца новымі тэхнічнымі магчымасцямі, у раёне прайшла акцыя “У клопаце аб ветэранах”. Кожны з удзельнікаў вайны — а іх у нас 117 — у гэтыя майскія дні атрымаў новенькі УКХ- прыёмнік. Да дабрачыннай справы далучыліся прадпрыемствы і ўстановы, дзе раней працавалі ветэраны, райарганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі фонд міру”. Свой уклад зрабіў раённы вузел электрасувязі, выдзеліўшы 25 радыёпрыёмнікаў. Дапамагаў дастаўляць падарункі дарагім адрасатам і раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.