Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11 декабря 2012

Фестываль праваслаўнай культуры "Кладезь"

7 снежня ў раённым Цэнтры культуры, дзе размясцілася выстаўка-кірмаш, урачыстым малебнам, які правёў настаяцель Свята-Панцелеймонаўскага храма вёскі Дараганава айцец Максім, адкрыўся фестываль праваслаўнай культуры "Кладезь".
Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства павітаў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які адзначыў важнасць духоўна-асветніцкай дзейнасці, праводзімай Свята-Елісавецінскім манастыром. Яна аб’ядноўвае людзей і нясе ім святло і дабро, дапамагае знайсці сапраўдны сэнс жыцця, далучае да духоўнасці. “Няхай праваслаўны фестываль у чарговы раз пакіне светлы след у душах жыхароў нашага горада і раёна. Няхай напамінае аб вечных непераходзячых каштоўнасцях”, — так закончыў выступленне Аляксандр Віктаравіч.
“Галоўнае ў праекце — паказаць чалавеку магчымасць сустрэчы з Богам, каб людзі маглі жыць не толькі спажываючы, але і аддаючы. Хочацца спадзявацца, што мерапрыемствы, праводзімыя ў рамках фестывалю, пасеюць у людзей насенне веры, надзеі і любові. Святло свеціць і ў цемры. Гэтыя словы з Евангелля ад Iаана не толькі пакажуць правільны шлях, але і падтрымаюць у цяжкія хвіліны жыцця”, — сказаў айцец Максім, выступаючы перад прысутнымі.
Фестываль завершыцца 13 снежня, і ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць датыкнуцца да свету праваслаўя.