Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 февраля 2015

І спорт , і свята для мужчын

Сустрэча вайскоўцаў, працоўнай молодзі і навучэнцаў адбылася ў нядзелю ў МПЦ "Равеснік". У мерапрыемстве пад назвай "А ну, хлопцы!" удзельнічалі 6 каманд: зборныя РАУС, АЗАА, в/ч 12147 і 12180, прафесійна-тэхнічнага каледжа і дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
Спачатку  да  прысутных з прывітальным словам звярнулася дырэктар "Равесніка" Таісія Амяльянчык, потым, пакуль суддзі і прадстаўнікі каманд  праводзілі  жараб’ёўку,  усе  змаглі  паглядзець фільм пра наш горад. Асабліва цікавай стужка стала для салдат, якіх прызвалі ў Асіповічы з іншых рэгіёнаў.
Пераможцаў у спаборніцтвах па настольнаму тэнісу,  армрэстлінгу  і дартсу ўзнагародзіла першы сакратар райкама БРСМ Ганна Дземідок: першае месца заваявала каманда вайскавой часці 12180. другое — каледж, а трэцяе - каманда РАУС. Астатнія каманды атрымалі дыпломы за ўдзел. А эстэтычнае задавальненне ад спеваў гасцям падарылі дзяўчыны з вакальнага калектыву "Крышталь" МПЦ "Равеснік".