Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22 декабря 2017

Калядуйце з “Вязанкай”

Народнаму ансамблю народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК на месцы не сядзіцца. Адрасы выступленняў розныя. Назапашаны творчы вопыт дазваляе ім падзяліцца. Не раз станавіліся ўдзельнікамі розных імпрэз. Лічаць іх сваімі і на тэлебачанні, а з перадачай “Наперад у мінулае” даўно завязаліся сяброўскія адносіны. Добра помніцца гледачам запіс праграмы, дзе самадзейныя артысты дэманстравалі абрад каляндарнага народнага свята “Юр’е”. А нядаўна “вязанцы” сталі героямі чарговага фальклорнага дзейства. На гэты раз дэманстравалі абрад калядавання, адраджэннем якога займаліся працяглы час. Штогод на калядныя святы пераапранутых чакаюць гаспадары амаль кожнай хаты Вяззеўскага сельсавета. Шчадравалі яны і па раёне. Таму з задавальненнем прынялі прапанову ад тэлевізійшчыкаў паказаць на ўсю рэспубліку гэтую народную традыцыю, што захавалася з даўніх часоў на Асіповіччыне.

— У эфір перадача выйдзе якраз на Каляды, 7 студзеня, — расказвае дырэктар установы Мікалай Забаўскі. — Таму і запісвалі яе раней. Мабыць, трохі здзівілі жыхароў вёскі Малая Гарожа, дзе адбываліся здымкі. Удзел у дзействе прымалі два гурты — дзіцячы і дарослы. Галоўны герой — Каза. Не абышлося і без Мядзведзя, Механошы. Парадавалі новай каляднай зоркай. Перад тым як яе рабіць, вывучылі мясцовыя асаблівасці. Рукадзельнічалі ледзь не ўсёй вёскай. Атрымалася каларытна. Упэўнены, што аматарам фалькларыстыкі спадабаецца.