Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11 апреля 2013

Кансэкрацыя касцёла Божай Міласэрнасці

7 красавіка 2013 года касцёл Божай Міласэрнасці адзначыў важную падзею — кансэкрацыю ці пасвячэнне, пасля якога святыня ўжо цалкам і выключна прысвечана  Богу.
Кансэкрацыю касцёла і алтара здзейсніў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Асіповічы немагчыма ўявіць без прыгожага, узнесенага ў неба шпілямі і ўвенчанага крыжамі касцёла Божай Міласэрнасці. Пабудаваны ён нядаўна. Але парафія ў горадзе існуе з пачатку ХХ стагоддзя. Тады была невялічкая капліца, у якой вернікі збіраліся на набажэнствы. Падчас Літургіі ў ёй было цесна, таму парафіяне  пачалі  збіраць сродкі на будаўніцтва касцёла. Справа гэтая зацягнулася надоўга. І толькі ў 1995 годзе ў горадзе была ўзведзена часовая капліца, а ў 1999 распачалося будаўніцтва прасторнага касцёла.
Праз 7 гадоў вернікі сабраліся тут на першую Святую Імшу. Да сённяшняга часу вяліся ўнутраныя работы, сцены касцёла асвячаліся малітвамі  вернікаў,  але храм не быў пасвечаны.