Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 июня 2013

Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў ля абеліска савецкім воінам, партызанам і мірным жыхарам каля в. Цяплухі,

Мабыць, няма ў беларускага народа  больш  трагічнай  даты,  чым 22 чэрвеня 1941 года. I зараз адзінае, што мы можам зрабіць для ўсіх тых людзей, якія загінулі ў гады страшнага ліхалецця, — захоўваць іх светлую памяць, беражліва перадаючы яе з пакалення ў пакаленне.
Мітынг-рэквіем,  прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, які прайшоў  ля  абеліска  савецкім  воінам, партызанам і мірным жыхарам каля в. Цяплухі, адкрыў старшыня райвыканкама  Пётр  Яфімавіч  Шукаловіч.
Кіраўнік раёна падкрэсліў, што ўклад нашых землякоў у агульную справу перамогі  над  фашыстамі  быў  значным. Мы ніколі не павінны забываць тых, хто некалі ахвяраваў сваё жыццё.
Анатоль Міхайлавіч Дольскі, малалетні вязень Вялікай Айчыннай вайны, падзяліўся, як няпроста на працягу жыцця насіць у душы адбітак чорных падзей. Няхай сённяшнія дзеці ніколі не зведаюць падобных жахаў —такім быў лейтматыў яго пранікнёнага выступлення. Аб важнасці памяці народа гаварыў і дабрачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васілій Белавус. Ад маладзёжнай суполкі БРСМ выступіла навучэнка мясцовага каледжа Вераніка Анісімава. Цяперашняе пакаленне па-сапраўднаму ўдзячна за светлае сёння з яго шырокімі магчымасцямі.
Да помніка ахвярам кладуцца вянкі і жывыя кветкі, гучаць урачыстыя залпы, зладжаным строем праходзяць воіны Асіповіцкага гарнізона. Памяць аб загінуўшых земляках ушаноўваецца хвілінай маўчання...