Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29 января 2024

 Для святочнага настрою

Тры дзясяткі тортаў уваходзіць у навагодне-калядную прапанову ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”.

Землякоў чакае ў тым ліку і 7 навінак: “Вішнёвы топ”, “Дзіцячы капрыз”, “Дамашні”, “Леда з чарнаслівам”, “Мядовая серэнада”, “Феерыя” і “Флірт”.  Кожны з тортаў мае сваю цікавую адметнасць. Напрыклад, “Дзіцячы капрыз” пакрыты суфле і двума відамі глазуры — малочнай і шакаладнай, а “Мядовая серэнада” ўпрыгожана тэматычным малюнкам і пасыпана здробненым арахісам. “Леда з чарнаслівам” адрозніваецца працяглым тэрмінам рэалізацыі — 30 сутак, тады як іншыя пачастункі захоўваюцца 5-7 дзён.

Набыць прысмакі можна будзе не толькі ў асіповіцкіх прадуктовых магазінах, але і на навагоднім кірмашы.