Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 июля 2013

На Асіповіччыне пачаліся выпрабаванні 12-корпуснага плуга

На гэтым тыдні ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” пачаліся выпрабаванні 12-корпуснага плуга — інавацыйнай распрацоўкі Мінскага маторнага завода. Патэнцыял сельгасмашыны ўнушае павагу: за заход яна здольна апрацоўваць паласу шырынёй 4,6 метра, а на ўзворванне аднаго гектара ёй патрэбна ўсяго 15 хвілін.

Зразумела, працаваць такі магутны плуг можа толькі з энерганасычаным трактарам. Прычым, каб павысіць счапленне з грунтам, апошні трэба абавязкова “абуць” у падвоеныя колы. Але нават пасля даабсталявання счэпка паспяхова спраўляецца толькі з “лёгкімі” глебамі. Для гаспадарак Асіповіччыны апошняе абмежаванне не мае асаблівага значэння, а вось станоўчыя якасці “дванаццацікорпусніка” выглядаюць вельмі прывабна. Айчынны плуг амаль удвая танней за імпартныя аналагі і дазваляе зменшыць патрэбу сельгаспрадпрыемстваў у кваліфікаваных механізатарах.

Што тычыцца надзейнасці, практычнай прадукцыйнасці, рэальнага расходу паліва пры рабоце з новым плугам, то на тое і выпрабаванні, каб вызначыць усе эканамічныя паказчыкі і эксплуатацыйныя характарыстыкі.