На кантролі — будаўніцтва ферм
Ва ўсіх гаспадарках, якія былі забяспечаны крэдытнымі сродкамі на рэканструкцыю малочна-таварных ферм, зараз у асноўным работы вядуцца на даільна-малочных блоках. Так, на МТФ у Лучыцах СВК “Калгас “Авангард” ужо ставяцца ўнутраныя перагародкі для асобных памяшканняў, якіх, дарэчы, на базе блока будзе больш за 2 дзясяткі. Гэта кабінеты ветурача, заатэхніка, загадчыка фермы, участкі прафілактыкі і лячэння жывёлы, ветапрацоўкі, асемянення, ветэрынарная аптэка, шэраг бытавых пакояў і непасрэдна зала, дзе будзе ўсталявана сучаснае абсталяванне для даення кароў.
Завершаны дах даільна-малочнага блока і ў СВК “Калгас “Каўгарскі”, цяпер манціруюцца сэндвіч-панэлі на тарцы, распачынаюцца работы па ўстаноўцы перагародак. Да мантажу сэндвіч-панэляў у бліжэйшы час прыступяць і на новабудоўлі ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” ў Забалацці. Даільна-малочным
блокам заняты будаўнікі і ў “Новым шляху”.
Якраз узгаданыя сельгасаб’екты на бягучым тыдні і наведаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Кіраўнік раёна зрабіў асобныя заўвагі, а ў агульным ходам работ застаўся задаволены: адчуваецца зладжаная дзейнасць.
Як паведамілі ў Асіповіцкім УКВП “Капітальнае будаўніцтва”, актыўна завозяцца матэрыялы для мантажу даільна-малочнага блока і ў калгасах “Чырвоны ўдарнік” і “Бярэзіна”. Сельгаспрадпрыемствы імкнуцца даставіць на будпляцоўкі матэрыялы, за якія ўжо ўнесены сродкі, забяспечваючы сабе фронт работ на нады ходзячы вясновы перыяд.