Акцыя “Нашы дзеці”. За паўкрока да Новага года
Весела, актыўна, крэатыўна прайшла пазаўчора ў МПЦ
“Равеснік” галоўная навагодняя ўрачыстасць для дзяцей з усіх школ Асіповіччыны.
На прадстаўленне ў першую чаргу запрашаліся выдатнікі вучобы, пераможцы
алімпіяд, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія маюць пэўныя творчыя і спартыўныя
дасягненні, а таксама дзеці-сіроты — больш за дзве сотні чалавек.
Усе сакрэты паспяховага сцэнарыю ведаюць таленавітыя
педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія і былі адказныя за
мерапрыемства. Тэатральнае дзейства, якое спалучала ў сабе выхаваўчыя моманты і
канцэртныя нумары, зацікавіла юных наведвальнікаў з першых хвілін. А магчымасць
непасрэдна паўдзельнічаць у пастаноўцы дадала пікантнасці. Рабяты змаглі
пераканацца, як выказанае ўслых шчырае пажаданне набывае сілу, калі да яго
далучаецца ўвесь зал. Шчасце, дабрыня, радасць, поспех — такія паняцці ляжалі ў
аснове агульнага чараўніцтва.
Напрыканцы сустрэчы дзяцей цёпла павіншаваў старшыня
райвыканкама Павел Налівайка. Ён падкрэсліў, што навагоднія святы ў многіх
людзей любімыя, бо гэта час надзей і спадзяванняў. Кіраўнік раёна пажадаў
хлопчыкам і дзяўчынкам, каб новы год здзейсніў усе іх мары. Некаторыя, дарэчы,
ажыццявіліся праз некалькі гадзін для дзяцей-інвалідаў, якія не наведваюць
навучальныя ўстановы, выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і
рэабілітацыі і дзяцей-інвалідаў 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ раёна:
галоўныя казачныя персанажы чакалі іх на свяце, наладжаным у гімназіі. I,
зразумела, таксама з падарункамі.
Пераднавагоднія тыдні заўсёды насычаны шматлікімі падзеямі.
У краіне працягваецца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая распачалася 10
снежня. Зразумела, не абдзелены ўвагай і юныя жыхары нашага раёна. Так, 26
чысла, напры-клад, пяцёра асіповіцкіх дзяцей наведалі дабрачыннае свята з
удзелам Прэзідэнта краіны ў сталіцы, а ўчора ў абласны цэнтр адправіліся 18
школьнікаў прымаць віншаванні ад губернатара. Насычаным будзе і пачатак
студзеня: 3 чысла трое дзяцей з сацыяльна неабароненых сямей паедуць у Палац
Незалежнасці, а назаўтра туды накіруецца 14 чалавек з ліку дзяцей-сірот,
выхаванцаў апякунскіх, прыёмных, шматдзетных сямей.
Усе сакрэты паспяховага сцэнарыю ведаюць таленавітыя
педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія і былі адказныя за
мерапрыемства. Тэатральнае дзейства, якое спалучала ў сабе выхаваўчыя моманты і
канцэртныя нумары, зацікавіла юных наведвальнікаў з першых хвілін. А магчымасць
непасрэдна паўдзельнічаць у пастаноўцы дадала пікантнасці. Рабяты змаглі
пераканацца, як выказанае ўслых шчырае пажаданне набывае сілу, калі да яго
далучаецца ўвесь зал. Шчасце, дабрыня, радасць, поспех — такія паняцці ляжалі ў
аснове агульнага чараў-ніцтва.
Напрыканцы сустрэчы дзяцей цёпла павіншаваў старшыня
райвыканкама Павел Налівайка. Ён падкрэсліў, што навагоднія святы ў многіх
людзей любімыя, бо гэта час надзей і спадзяванняў. Кіраўнік раёна пажадаў
хлопчыкам і дзяўчынкам, каб новы год здзейсніў усе іх мары. Некаторыя, дарэчы,
ажыццявіліся праз некалькі гадзін для дзяцей-інвалідаў, якія не наведваюць
навучальныя ўстановы, выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і
рэабілітацыі і дзяцей-інвалідаў 5-11 класаў агульнаадукацыйных школ раёна:
галоўныя казачныя персанажы чакалі іх на свяце, наладжаным у гімназіі. I,
зразумела, таксама з падарункамі.
Пераднавагоднія тыдні заўсёды насычаны шматлікімі падзеямі.
У краіне працягваецца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая распачалася 10
снежня. Зразумела, не абдзелены ўвагай і юныя жыхары нашага раёна. Так, 26
чысла, напрыклад, пяцёра асіповіцкіх дзяцей наведалі дабрачыннае свята з