Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 июля 2013

Нашы артысты на сцэнах Еўропы

Нядаўна ў славацкім горадзе Кошыцэ адбыўся Міжнародны фестываль фальклору "Cassovia folkfest". Ён ужо стаў традыцыйным мерапрыемствам, на якім адбываецца знаёмства з культурай Славакіі і іншых краін, умацоўваецца міжнацыянальнае супрацоўніцтва.

Сёлета ў фестывалі, напрыклад, удзельнічалі музычныя калектывы Фінляндыі і Палесціны, Украіны і Румыніі, таксама з многіх іншых куткоў Еўропы і не толькі.

Беларусь на кошыцкім фэсце прадстаўлялі адразу два калектывы з нашага горада: народны ансамбль песні і музыкі РЦК "Дзівакі" пад кіраўніцтвам Алы Пінчук і ўзорны харэаграфічны калектыў дзіцячай школы мастацтваў № 1 "Крынічка", якім кіруе Марыя Шабуневіч.

Асіповіцкія спевакі і танцоры далі некалькі канцэртаў, у тым ліку з поспехам выступілі ў гала-канцэрце. Дарэчы, дзеці выходзілі на сцэну ў новых касцюмах.

Малодшая танцавальная падгрупа — 8-10-гадовыя артысты — сталі самымі юнымі ўдзельнікамі фестывалю. Прымалі іх, як, дарэчы, і старэйшых дзяцей, з захапленнем. А танцы "Таўкачыкі", "Прытупы", "Капялюш", "Полька на вечарынцы" дазволілі гледачам глыбей пазнаёміцца з беларускай танцавальнай творчасцю.

Асіповіцкія носьбіты музычнага фальклору атрымалі дыпломы лаўрэатаў і запрашэнні на фестывалі ў Германію і Швецыю.

У час паездкі нашы артысты наведалі суседнія Венгрыю, Аўстрыю, Польшчу, пазнаёміліся з гісторыяй гэтых краін, іх нацыянальнымі асаблівасцямі. Культурныя сувязі мацнеюць!