Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24 мая 2016

IV раённы агляд-конкурс дзіцячых  і маладзёжных творчых   калектываў   "ХВАЛЯ ЗБIРАЕ СЯБРОЎ" адбыўся ў суботу ў Вяззі

Даўно не прымаў мясцовы Дом культуры столькі юных артыстаў. Спевакі і музыкі, танцоры і музыканты з’ехаліся з розных куткоў нашага і Бабруйскага раёнаў, каб прадэманстраваць сваё майстэрства на сцэне.
У конкурсе было вызначана 6 намінацый: за права называцца лепшымі спаборнічалі салісты, вакальныя дуэты, танцавальныя калектывы, вакальныя групы, музыкі, рамеснікі. Ацэньваючы выступленне, журы звяртала ўвагу на майстэрства і культуру выканання, мастацкую эстэтыку, рэпертуар і сцэнаграфію.
Праграму склалі амаль паўсотні нумароў. Па словах дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Алены Загароўскай, фестываль стаў яркім музычным святам. Самадзейныя артысты добра падрыхтаваліся, музычныя і танцавальныя кампазіцыі былі відовішчнымі, запамінальнымі.
Юныя таленты і госці агляду-конкурсу змаглі паўдзельнічаць у новай традыцыі — чырвонай дарожцы, неад’емным атрыбуце любога творчага  форуму.  “Далонькі”
ўдзельнікаў конкурснай праграмы ўпрыгожылі эмблему фэсту. Былі і вясёлыя атракцыёны, клоўны і святочны кірмаш, выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Нягледзячы на працягласць конкурснай праграмы, усе цярпліва чакалі, калі журы падсумуе вынікі. Шмат цёплых слоў сказала яго старшыня — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Бондарава — удзельнікам конкурсу, пажадала ім новых творчых дасягненняў, яркіх выступленняў на прэстыжных сцэнах. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы.

"Асіповіцкі край"