15 июля 2016
Нас вітае “Зямля пад белымі крыламі”
Учора ў Цэнтры культуры і вольнага часу адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў раённага фотаконкурсу, што традыцыйна праводзіцца фотаклубам “Раніца”.
У фінале конкурсу спаборнічалі 28 удзельнікаў, у тым ліку 5 юных фатографаў-аматараў, якія прадставілі на суд журы больш за 100 здымкаў. У намінацыі “Нашы землякі” лепшымі прызнаны фотаздымкі Максіма БАГЛАЕВА, “срэбра” падзялілі Анатоль МІКУЛІЧ і Яўгенія СТРОК, а “бронзу” атрымала Дар’я ХМЯЛЁВА.
У намінацыі з назвай “Прыгажосць роднага краю” пераможцам стаў Анатоль МІКУЛІЧ, на другім месцы — Аляксандр БАРАНОЎСКІ і Мікалай КУХАРЭНКА, на трэцім — Дзмітрый КАЛЯДА і Ілля БЕЛАЗАРОВІЧ.
Сярод дзяцей, чые фотаработы былі прадстаўлены ў намінацыі “Лепшы здымак”, журы адзначыла Дзіяну ЯЦЮК (1 месца), Цімафея ЛОГВІНА і Дзяніса ЕРАШЭВІЧА (2 месца), Вікторыю КАНДРАЦЁНАК і Анастасію ЖУК (3 месца).
Фотавыстава лепшых работ, якую кіраўнік “Раніцы” Алена Ерашэвіч аформіла з вялікім густам і фантазіяй, будзе даступна для прагляду ў раённым краязнаўчым музеі да сярэдзіны жніўня. Уваход свабодны.