Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20 июля 2015

Праз  узаемадзеянне —  да вырашэння  праблем

Планёрка, якая заўсёды праводзіцца ў райвыканкаме напачатку рабочага тыдня, на гэты раз завяршылася па-асабліваму: пасля абмеркавання надзённых пытанняў быў арганізаваны выезд па населеных пунктах пяці сельсаветаў Асіповіччыны. Такая паездка на чале са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам мела некалькі мэт: праверка выканання даручэнняў кіраўніка раёна, ацэнка работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па добраўпарадкаванні вёсак і аграгарадкоў, рэагаванне на звароты грамадзян.
Работу  наладзілі  такім чынам: старшыні сельсаветаў  давалі кароткую характарыстыку мясцовасці і расказвалі, якімі праблемамі тут жывуць людзі, што зроблена  і  яшчэ  трэба  зрабіць, каб населеныя пункты станавіліся больш камфортнымі і зручнымі. Безумоўна, добраўпарадкаванне — справа шматгранная і складаецца з мноства крокаў. Дарэчы, яны павінны рабіцца  ў  тым  ліку  і  самімі жыхарамі. Напрыклад, непрыемны асадак застаўся ад свіслацкай вуліцы з даволі прыгожымі калгаснымі домікамі: склалася ўражанне, што іх гаспадары спаборнічаюць у вырошчванні бур’яну на прысядзібных участках.
Агульная заўвага, якую атрымалі старшыні  сельсаветаў  і  дарожнікі — несвоечасовае абкошванне шляхоў. Тут сухое надвор’е мела якраз станоўчы ўплыў: пустазелле пакуль не буяе, аднак “прычэсвання” абочыны адназначна патрабуюць. Не ўпрыгожвае хаатычная расліннасць і тэрыторыі гандлёвых кропак, сквераў.
У час наведвання населеных пунктаў звярталі ўвагу на розныя аспекты.
Так, напрыклад, пацікавіліся асартыментам і наяўнасцю тавараў вытворчасці нашага  рэгіёна  ў прамтаварным магазіне райспажыўтаварыства ў Татарцы. Звярталі ўвагу і на стан грамадскіх калодзежаў — гэта месца заўсёды павінна быць у належным парадку.
У кожным сельсавеце знайшоўся і станоўчы вопыт. Напрыклад, у тым жа Вяззі дабавілі некалькі кантэйнераў на пляцоўцы  для  збору смецця, што паспрыяла падтрыманню чысціні.
На тэрыторыі Ясенскага сельсавета ў вёсцы Асяродак  праведзена  значная работа па ўключэнні пустуючых участкаў у севазварот — калгасу ўжо перададзена 44 гектары.
Канструктыўная размова была працягнута ў райвыканкаме. У рашэнні ўзнікаючых  праблем важна ўзаемадзеянне розных службаў паміж сабою і з насельніцтвам.
Было адзначана, што немалаважна ў гэтай рабоце сістэма, якасць і ўменне даводзіць распачатую справу да канца.

Па матэрыялах газеты "Асіповіцкі край"