Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
5 января 2018

Сярод лепшых у рэспубліцы  

Напрыканцы снежня ў Віцебску прайшоў рэспубліканскі конкурс майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні жывёлы, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі рэспубліканскі прафсаюз працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.

Аб тым, што Жанна Ляшчун з ААТ “Каменічы” стала пераможцай абласнога этапа, “раёнка” паведамляла (гл. “АК”  № 89 ад 17.11.2017 г.). Прыемна адзначыць, што гэты дасведчаны спецыяліст не падвяла і на рэспубліканскай пляцоўцы, заваяваўшы там бронзу.

Ёсць нагода ганарыцца і яе калегамі: трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая раённая група па штучным асемяненні сельскагаспадарчай жывёлы” вызначана нашай камандзе ў складзе заатэхніка-селекцыянера філіяла па Асіповіцкім раёне РУСВП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Таццяны Ганчарэвіч і ўрача-гінеколага райветстанцыі Канстанціна Сысоя.