Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
13 декабря 2016

У суботу — Дзень падпісчыка

17 снежня ва ўсіх аддзяленнях сувязі Асіповіччыны — Дзень падпісчыка.

У чарговы раз “раёнка” падрыхтавала бонусы для сваіх прыхільнікаў: тыя, хто ў гэты дзень аформяць абанементы на “Асіповіцкі край” на студзень-чэрвень 2017 года альбо на яго першыя тры месяцы, маюць магчымасць выйграць купон на 8-радковае бясплатнае віншаванне з любым святам сваіх родных, блізкіх, сяброў на старонках газеты.

Дарэчы, не застануцца без падарунка і чытачы, якія падпісаліся на выданне раней альбо толькі збіраюцца гэта зрабіць: яны атрымаюць разам з першым нумарам "АК" прыгожы каляндар-2017.

Скарыстайцеся шанцам, землякі!