Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 января 2013

Па працы і гонар!

Сотні школьнікаў пасля зімовага адпачынку прыступілі да вучобы, а некаторыя вучні і канікулярны час выкарысталі з карысцю: рыхтаваліся да іспытаў.
Учора на базе гімназіі адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Часцей за ўсё на сцэну падымаліся гаспадары і іх настаўнікі. Але, як зазначыла дырэктар гімназіі Святлана Мамсікава, 17 дыпломаў — гэта не мяжа, было і 19, таму ёсць да чаго імкнуцца.
Выдатна тое, што дзеці маюць магчымасць паказаць свае веды па некалькіх прадметах і перамагчы. Так, дзевяцікласнікі СШ № 3 Яўген Аўдзейчык і гімназіі Ганна Булойчык, а таксама вучаніцы СШ № 4 Святлана Папова і Аляксандра Смольская змаглі стаць прызёрамі алімпіяд па дзвюх дысцыплінах.
Радуе тое, што сярод пераможцаў не толькі гарадскія, але і вясковыя школьнікі, навучэнцы каледжа, вучань спецшколы-інтэрната.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга пажадаў нашай творчай моладзі не толькі не спыняцца на дасягнутым, а і пакараць абласныя і рэспубліканскія вяршыні, пацвярджаць свае веды на міжнародным узроўні.