Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 декабря 2013

Парламентарый сустракаецца з людзьмі

 У чацвер многія асіпаўчане мелі магчымасць сустрэцца са сваім абраннікам — дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем Калтуновым.

Напачатку ён наведаў калектыў станцыі Асіповічы, потым сустрэўся з працаўнікамі прадпрыемства, якое ўзначальваў да атрымання дэпутацкага мандата, а трэцім “прыпынкам” стаў інтэрнат былога будупраўлення № 89, дзе “на выхадзе” новы стаматалагічны кабінет, куды яго з просьбай паскорыць працэс атрымання ліцэнзіі на работу запрасілі гаспадары будучай медыцынскай кропкі.

Якія пытанні цікавілі чыгуначнікаў і “каэрзэўцаў”? Iх спектр разнастайны: крэдытаванне жылля маладым і мнагадзетным сем’ям, дапамога дзяржавы на дзяцей, дарожныя зборы і г.д. Натуральна, праінфармаваў асіпаўчан дэпутат і аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў.

Дарэчы, зараз у намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы будзённай парламенцкай работы дабавілася. Як вядома, яе старшыня Уладзімір Васільевіч Краўцоў нядаўна ўзначаліў Гродзенскі аблвыканкам, таму за належную арганізацыю работы камісіі цяпер адказвае Мікалай Анісімавіч. Але і дадатковыя клопаты не перашкаджаюць яму па-ранейшаму актыўна працаваць у сваёй выбарчай акрузе. Ды іначай, пагадзіцеся, і нельга: хочаш ведаць стан спраў на месцах — сустракайся з людзьмі, ідзі, як гаворыцца ў масы.