Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17 декабря 2013

Прысяга

У суботу ў часцях асіповіцкага гарнізона прайшоў самы ўрачысты воінскі рытуал: прыняцце прысягі.

Традыцыйна сваю галоўную клятву ваеннаслужачыя прыносілі ў прысутнасці родных, бацькоў, сяброў, святароў праваслаўных храмаў, ветэранаў Узброеных Сіл і ганаровых салдат часцей, прадстаўнікоў вышэйстаячага камандавання, кіраўніцтва органаў выканаўчай і прадстаўнічай улады раёна.

Хлопцаў, якім краіна даверыла зброю, чакае інтэнсіўная вучоба па вайсковых спецыяльнасцях. Не выключана, што па яе выніках ім давядзецца здаваць вельмі сур’ёзны экзамен. Такі прагноз выцякае з нядаўняга заяўлення Прэзідэнта краіны, зробленага падчас наведвання адной з авіябаз: “Узброеныя Сілы Беларусі ў бліжэйшы час будуць правераны на баяздольнасць”.