Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22 июля 2015

Разабрацца і дапамагчы

У чацвер 16 ліпеня "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян у райвыканкаме правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў. У плане актыўнасці асіпаўчан гэты дзень не стаў выключэннем: былі і тэлефонныя звароты, і землякі, якія са сваёй праблемай прыйшлі непасрэдна на сустрэчу з высокай пасадавай асобай.
Што клапоціць жыхароў нашага раёна? Самыя розныя аспекты жыцця — ад парадку  залічэння  на работу на прыватнае прадпрыемства да камунальных непаладак. За кожным зваротам стаяла пэўная сітуацыя. Напрыклад, сельская шматдзетная сям’я атрымала кватэру ў адным з новых дамоў па вуліцы Чарняхоўскага. Усё добра, аднак жыллё без аддзелкі. Вось матулю і хвалюе магчымасць завяршэння ўнутраных работ бударганізацыяй і якім чынам будзе ажыццяўляцца аплата за зробленае. Прыходзіла група грамадзян з суседняй Украіны,  якія  прыехалі  да нас у пошуках работы і спакою, з просьбай паспрыяць у вырашэнні жыллёвых пытанняў. Разуменне было знойдзена.
Пасля свайго прыёму, які таксама быў назначаны на 16 ліпеня, да памочніка Прэзідэнта далучыўся і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў. Так што многае абмяркоўвалася сумесна — так можна аказаць дапамогу яшчэ больш эфектыўна.
Адметна, што большасць пытанняў, з якімі звярталіся асіпаўчане, сапраўды былі няпростымі і мелі нямала нюансаў. Калі сітуацыя не патрабавала дадатковага вывучэння, рашэнне прапаноўвалася на месцы. На астатнія звароты землякі атрымаюць адказы ў адведзены заканадаўствам тэрмін.
— Са студзеня кожную суботу праводзяцца "прамыя тэлефонныя лініі" з прадстаўнікамі і раённай улады, і абласной вертыкалі. Гэты крок дазволіў вывесці работу са зваротамі грамадзян на новы якасны ўзровень. У тым ліку  і  на  Асіповіччыне. Той факт, што на прыём вялікай чаргі не было, сведчыць: многае вырашаецца ўладамі на месцы, як яно і павінна быць, — падзяліўся сваім меркаваннем пасля прыёму Генадзь Лаўранкоў.