Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
6 января 2016

Самы нечаканы падарунак

30 снежня ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрыю Казачонку  была ўручана  незвычайная ўзнагарода: юбілейны  медаль міністэрства абароны Чэшскай  Рэспублікі  ў гонар  святкавання 70-й гадавіны заканчэння Другой  сусветнай вайны.




Стары салдат, які пражывае ў вёсцы Лазовае,  патрапіў  на фронт у студзені 1943 года, а скончыў вайну ў Празе, куды яго часць — 1998-ы зенітна-артылерыйскі полк 71-й артдывізіі 1-га Украінскага  фронту  — была перакінута з узятай  штурмам  сталіцы  Трэцяга  рэйха.  За мужнасць  ён  быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі:  медалямі “За ўзяцце Берліна”,  “За вызваленне Прагі”,  “За  Перамогу над Германіяй”.
Дзмітрый Паўлавіч сёння адзіны з землякоў,  якому  давялося змагацца  за свабоду сталіцы Чэхіі. I ўручаную яму ўзнагароду з поўным правам можна лічыць  знакам  удзячнасці і павагі чэшскай дзяржавы да ўсіх асіповіцкіх воінаў-вызваліцеляў, якія не дажылі да 70-годдзя Перамогі.

"Асіповіцкі край"