Саветы за работай
У сераду адбыліся пасяджэнні пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў, на якіх быў разгледжаны шэраг разнастайных пытанняў, звязаных з жыццядзейнасцю рэгіёна.
У прыватнасці, старшыня Карытненскага сельвыканкама Тамара Сташэўская расказала аб рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і стараст вёсак Карытненшчыны; начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ларыса Белая праінфармавала дэпутатаў пра вынікі праверак выканання фінансава-бюджэтнага заканадаўства сельскімі выканаўчымі камітэтамі; кіраўнік філіяла “Асіповіцкі райпалівазбыт” Магілёўскага камунальнага абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Аблпаліва” Юрый Маісеенка спыніўся на пытаннях, звязаных з дзейнасцю калектыву па змяншэнні затрат, мэтаваму і эфектыўнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў, якія ідуць на змяншэнне кошту цвёрдых відаў паліва, рэалізуемых насельніцтву; намеснік дырэктара ДУКВП “Райсэрвіс” Юрый Крышаловіч паведаміў аб праводзімай прадпрыемствам рабоце па арганізацыі збору цвёрдых бытавых адыходаў ад жыхароў раёна; начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамара Бурак прааналізавала ход выканання мерапрыемстваў па развіцці сацыяльнага абслугоўвання і стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых людзей Асіповіччыны на 2011-2015 гады; старшыня Дрычынскага сельвыканкама Мікалай Яромаў падзяліўся думкамі наконт работы грамадскіх фарміраванняў сельсавета па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў.
Натуральна, прамоўцы адказалі на шэраг пытанняў удзельнікаў пасяджэнняў, пасля чаго былі прыняты адпаведныя рашэнні.