Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Осиповичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 марта 2012

Сесія райсавета

29 лютага з удзелам кіраўніцтва райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна, адміністрацыйных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, старшынь пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама і прадстаўнікоў СМI адбылася дзевятнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, на якой было разгледжана 7 пытанняў.

Напачатку першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік праінфармавалі ўдзельнікаў форуму адпаведна аб рабоце райвыканкама па сацыяльна-эканамічнаму развіццю і прэзідыума райсавета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў 2011 годзе. У абмеркаванні пытанняў прынялі ўдзел дэпутаты ад выбарчых акруг Дараганаўскай 29 і Ялізаўскай 24 Фёдар Варабей і Анжэла Паркалава і старшыня Дрычынскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Яромаў.

Дэпутатамі былі таксама зацверджаны справаздача аб выкананні раённага бюджэту за 2011 год і Праграма дэмаграфічнай бяспекі Асіповіцкага раёна на 2011-2015 гады, унесены змяненні ў дапаўненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 19.10.2011 г. 15-18 і дапаўненне ў рашэнне райсавета ад 27.12.2011 г. 18-6, хадайніцтва перад Магілёўскім абласным Саветам дэпутатаў аб устанаўленні межаў горада Асіповічы плошчай 2.083,39 гектара.